2013-05-05 13:15:44

Папа павіншаў з Пасхай вернікаў, якія жывуць па юліянскім календары


RealAudioMP3 Любоў да Маці Божай – гэта адна з характарыстык народнай пабожнасці, якая павінна быць высока ацэнена і добра скіравана, адзначыў папа Францішак перад традыцыйнай нядзельнай малітвай “Regina coeli” на плошчы св. Пятра 5 мая. Святы Айцец звярнуўся да вернікаў на заканчэнне Эўхарыстыі, якую цэлелебраваў у прысутнасці членаў шматлікіх каталіцкіх брацтваў, што прыбылі ў Вечны горад на святкаванне “Дня брацтваў і народнай пабожнасці”, арганізаванага Папскай радай па новай евангелізацыі. У сваім кароткім разважанні Пантыфік звярнуў асаблівую ўвагу на прыклад веры Панны Марыі, павіншаваў са святам Пасхі вернікаў, якія жывуць па юліянскім календары і нагадаў, пра тое, што 5 мая адзначаецца Дзень абароны дзяцей ад насілля.

“У гэты момант глыбокага адзіснтва з Хрыстом, адчуваем паміж намі таксама духоўную прысутнасць Панны Марыі, – сказаў Папа – Матчыную прысутнасць, сямейную, асабліва для вас, якія з’яўляецеся членамі брацтваў. Любоў да Маці Можай гэта адна з характарыстык народнай пабожнасці, якая патрабуе быць ацэненай і добра скіраванай. Таму, запрашаю вас паразважаць над апошнім раздзелам канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабора пра Касцёл “Lumen gentium”, у якім ідзе гаворка менавіта пра Марыю ў таямніцы Хрыста і Касцёла. Там, гаворыцца, што Марыя “ішла дарогай веры” (р. 58). Дарагія браты і сёстры, у Год веры пакідаю вам гэту ікону Марыі пілігрымкі, якая наследуе Сына Езуса і папярэднічае ўсім нам на шляху веры.

Сёння Усходнія Цэрквы, якія жывуць паводле юліянскага календара адзначаюць Пасху. Хачу скіраваць да гэтых братоў і сясцёр асаблівае прывітанне, яднаючыся ўсім сэрцам з німі ў радасным абвяшчэнні: Хрыстус уваскрос! Сабраныя на малітве вакол Марыі, папросім Бога аб дары Святога Духа, Суцяшыцеля, каб супакоіў і суцешыў усіх хрысціян, асабліва тых, хто святкуе Пасху ў выпрабаваннях і пакутах, і няхай вядзе іх па шляху прымірэння і супакою.

Учора ў Бразіліі была абвешчана благаслаўлёнай Францішка дэ Паўла дэ Хэсус, вядомая як “Нха Чыка”. Яе простае жыццё было цалкам прысвечана Богу і любові, настолькі, што яе называлі “маці бедных”. Яднаюся з радасцю Касцёла ў Бразіліі за гэту светлую вучаніцу Пана.

З любоўю вітаю ўсе прысутныя брацтвы, якія прыбылі з розных краін свету. Дзякуй за ваша сведчанне веры! Вітаю парафіяльныя групы і сем’і, а таксама ўдзельнікаў шэсця музыкальных калектываў і асацыяцыі “Schutzen”, якія прыбылі з Германіі.

Асаблівае прывітанне скіроўваю сёння да асацыяцыі “Meter” у Дзень абароны дзяцей ад насілля. Гэта мне дае нагоду звярнуць думкі да тых, хто пакутаваў і пакутуе з прычыны насілля. Я хачу запэўніць іх у тым, што яны прысутнічаюць у маёй малітве, а таксама моцна сказаць, што мы ўсе павінны з яснасцю і адвагай дзейнічаць, каб кожны чалавек, асабліва дзеці, які адносяцца да самай уразлівай катэгорыі, былі заўсёды абаронены і агорнуты клопатам”.

Напрыканцы сваёй кароткай прамовы Папа заклікаў быць мужнымі хворых лёгачнай гіпертэнзіяй і іх блізкіх, у сувязі з міжнародным днём барацьбы з гэтай хваробай.








All the contents on this site are copyrighted ©.