2013-05-04 11:46:56

Рым: свята брацтваў і народнай пабожнасці


RealAudioMP3 Дзясяткі рымскіх касцёлаў раніцай 3 мая прынялі ў сябе ўдзельнікаў свята каталіцкіх брацтваў. 60 тысяч іх членаў з цэлага свету прымаюць напрацягу трох дзён удзел у мерапрыемствах Года веры, прысвечаных брацтвам і народнай пабожнасці. Іх арганізавала Папская рада па новай евангелізацыі, каб звярнуць больш ўвагі да гэтай жывой касцёльнай рэчаіснасці – супольнасцяў свецкіх, моцна заангажаваных ў справы міласэрнасці і пастырства.
Як паведамляе сённяшняя “Avvenire”, ўдзельнікі падзелены на моўныя групы. Сёння раніцай усе яны прайшлі працэсіяй ад плошчы св. Пятра да магілы апостала, дзе адбылося малітоўнае чуванне. Вечарам ў сталічным касцёле св. Марыі анёлаў і мучанікаў катэхезу для ўдзельнікаў сустрэчы правядзе старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела, а затым кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ будзе цэлебраваць св. Імшу.
Заўтра 5 мая – кульмінацыя Сустрэчы: члены касцёльных брацтваў прымуць удзел ва ўрачыстай Эўхарыстыі на плошчы св.Пятра, якую ўзначаліць Папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.