2013-05-04 13:58:10

Кардынал Марадзьяга атрымае тытул “honoris causa” італьянскага ўніверсітэта


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Тэгусігальпы (Гандурас) і старшыня міжнароднай “Caritas” кардынал Радрыгес Марадзьяга 10 мая атрымае тытул доктара “honoris causa” па эканоміцы ад Пармскага ўніверсітэта Італіі. Каардынатар нядаўна створанай кардынальскай кансультацыйнай групы пры Пантыфіку кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга прачытае пры гэтай нагодзе ў славутым старажытным універсітэце лекцыю “Этыка і развіццё”.
Пармскі універсітэт прысвойвае прэстыжныя навуковыя ступені ў галіне міжнароднага бізнесу і развіцця “International business and development”. Лаўрэат павінен адпавядаць патрабаванню “пастаянных намаганняў на сацыяльным узроўні”. Як гаворыцца ў дыпломе лаўрэата кардынала Марадзьяга, ён пастаянна “абароняе правы абяздоленых”, на працягу дзесяцігоддзяў “змагаецца з беднасцю ў краіне свайго паходжання, па ўсёй Лацінскай Амерыцы і ў любой іншай частцы свету, дзе многім адмоўлены асноўныя правы чалавека”. Камісія адзначае, што кардынал гэта заўсёды робіць з рашучасцю і мужнасцю ў сацыяльна-палітычным кантэксце, асабліва цяжкім і небяспечным.
Званне таксама прысуджана за тое, што побач з практычнай барацьбой за сацыяльную справядлівасць лаўрэат унёс уклад ва ўзбагачэнне сацыяльнай дактрыны Касцёла і ў адукацыйна-педагагічную дзейнасць у галіне справядлівага эканамічнага развіцця на розных узроўнях.”








All the contents on this site are copyrighted ©.