2013-05-04 14:19:06

Ангела Меркель: я малюся за Папу


RealAudioMP3 Канцлер Германіі Ангела Меркель у інтэрв’ю нямецкім каталіцкім дыяцэзіяльным выданням адзначыла, што як лютэранка яна вельмі цэніць “прыгожыя малітоўныя абрады католікаў”. “Малітва - гэта размова з Богам, хаця яна з’яўляецца вельмі асабістай справай”, - лічыць палітык. Яна запэўніла таксама аб сваёй малітве за папу Францішка. Кіраўнік нямецкага ўрада прызналася, што ёй вельмі спадабалася тое, што ў першай прамове пасля абрання на Пасад св. Пятра Францішак прасіў у вернікаў малітваў за сябе. “Гэта сведчыць пра тое, як ён адданы ўсім людзям” - сказала Меркель. Яна таксама пацвердзіла, што ў дзень інаўгурацыі пантыфікату Папа папрасіў яе памаліцца за яго. “Буду маліцца за Папу як лютэранка” , - адзначыла яна.








All the contents on this site are copyrighted ©.