2013-05-03 10:14:44

Папа заклікаў да ружанцовай малітвы ў сям’і


RealAudioMP3 Папа Францішак чарговы раз звярнуў увагу на важнасць ружанцовай малітвы, асабліва ў маі – месяцы традыцыйна прысвечаным Найсвяцейшай Панне Марыі. 3 мая Святы Айцец змясціў на сваім акаўнце ў “Твітэры” паведамленне з заклікам часцей маліцца на ружанцы ў сям’і. “Было б цудоўна, у месяцы маі, разам адмаўляць у сям’і святы ружанец. Малітва робіць яшчэ больш моцным сямейнае жыццё”, - падкрэсліў Францішак. На каштоўнасць ружанцовай малітвы Папа звяртаў увагу яшчэ 1 мая, у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён адзначаў, што св. Марыя і св. Юзаф заўсёды разважалі ў сэрцы самыя галоўныя моманты жыцця Езуса. Менавіта гэта нам дапамагае рабіць ружанцовая малітва. “Малітва, якая чыніцца супольна – гэта каштоўны момант для таго, каб умацаваць сямейнае жыццё і сяброўства. Будзем вучыцца маліцца больш у сям’і і як сям’я!”, - заклікаў Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.