2013-05-02 14:01:52

Святы Пасад віншуе будыстаў са святам Весак


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца павіншавала будыстаў усяго свету з іх галоўным святам Весак. Падчас яго, узгадваюцца самыя важныя этапы жыцця Буды. Гэта свята адзначаецца ў розных краінах ў розныя дні: 17 мая ў Паўднёвай Карэі, Кітаі, Ган-Конгу, Макаў; 24 мая ў Шры-Ланцы, Тайландзе, Малайзіі, Сінгапуры, Бірме, Камбоджыі і Лаосе; 25 мая ў Індыі, Непале і Інданэзіі. У сувязі са святам Весак Папская рада па міжрэлігійным дыялогу скіравала адмысловае пасланне ў якім звярнула ўвагу на неабходнасць ў “сапраўдным братэрскім дыялогу” і “супрацоўніцтве” паміж хрысціянамі і будыстамі.

У пасланні ўзгадваецца заклік папы Францішка аб важнасці дыялогу і супольнай дзейнасці прадстаўнікоў розных рэлігій на карысць аховы стварэння і міру. “Мы можам зрабіць шмат для дабра тых, хто бедны, слабы, пакутуе, заклікаючы да справядлівасці, прымірэння і спакою ў свеце”, - адзначаецца ў віншаванні. Падкрэсліваецца, што “сапраўдныя носьбіты супакою, гэтыя тыя, хто любіць, бароніць і спрыяе чалавечаму жыццю ва ўсіх яго вымярэннях”, а “хто хоча міру, не можа талерантна адносіцца да замахаў і злачынстваў супраць жыцця”.

У віншаванні адзначаецца, што менавіта любоў да жыцця і стварэння галоўным чынам аб’ядноўвае хрысціян і будыстаў. “Таму, тэрмінова неабходна стварыць, як для будыстаў, так і для хрысціян, на падставе аўтэнтычнай спадчыны нашых традыцый, атмасферу міра, каб любіць, бараніць і спрыяць чалавечаму жыццю”, - гаворыцца ў пасланні.

Акрамя таго, Апостальская Сталіца заклікала супрацьстаяць спробам “дэгуманізацыі асобы” і пазбаўлення чалавечага жыцця сакральнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.