2013-05-02 11:21:04

Папа прыняў даверчыя граматы пасла Расійскай Федэрацыі


RealAudioMP3 2 мая папа Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Расійскай Фэдэрацыі пры Апостальскай Сталіцы Аляксандра Аўдзеева. Дыпламат быў прызначаны на гэту пасаду Прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным 11 студзеня 2013 г. Раней прадстаўніком Расійскай Фэдэрацыі пры Святым Пасадзе з’яўляўся Мікалай Садчыкаў. Аляксандр Аўдзееў нарадзіўся ў 1946 г. Пасля заканчэння МГІМО працаваў у МЗС СССР. Выканваў дыпламатычную службу ў Алжыры, Францыі, Люксембургу і Балгарыі. З 2008 па 2013 гг. з’яўляўся Міністрам культуры Расійскай Фэдэрацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.