2013-05-02 12:27:26

Папа выразіў салідарнасць з беспрацоўнымі


RealAudioMP3 Папа Францішак зноў звярнуўся да тэмы працы і праблем з ёй звязаных. 2 мая Святы Айцец выразіў салідарнасць з усімі, хто пакутуе ад адсутнасці працы, якая паводле яго “намашчае” чалавека годнасцю”. Праз свой акаўнт ў “Твітэры” Францішак напісаў “Думаю аб тых беспрацоўных, часта з прычыны эгаістычнай ментальнасці, якая шукае прыбытку любым коўтам”. Таксама з дапамогай твіт-паведамлення Пантыфік, яшчэ 1 мая, заклікаў моладзь углядацца ў прыклад св. Юзафа, асабліва ў складаных сітуацыях. “Дарагая моладзь, вучыцеся ад св. Юзафа, які перажываў цяжкасці, але не згубіў надзею і быў здольны іх пераадольваць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.