2013-05-02 14:42:08

Камандуючы Ватыканскай жандармерыяй: Папа “спадчына чалавецтва”


RealAudioMP3 Камандуючы Ватыканскай жандармерыяй Даменіка Джані лічыць Папу “спадчынай усяго чалавецтва”. Аб гэтым ён расказаў у інтэрв’ю італьянскаму часопісу “Polizia moderna”. “Анёл-ахоўнік” Папы, як яго часта называюць, адзначыў, што асоба Наступніка св. Пятра, з’яўляецца з аднаго боку “самым важным і аўтарытэтным сімвалам, які мае чалавецтва”, а з іншага, нажаль, з’яўляецца “патынцыйным аб’ектам зламысных”. Менавіта таму, паводле яго, Ватыканская жандармерыя праяўляе асаблівую ўвагу да бяспекі Пантыфіка, а таксама ўсіх тых, хто жыве і працуе на тэрыторыі Ватыкана.

Даменіка Джані таксама падзяліўся, што яго першая сустрэча з папам Францішкам адбылася яшчэ ў Сікстынскай капэлле, адразу пасля таго, як ён быў абраны новым Наступнікам св. Пятра. “Мая духоўная фармацыя – францішканская, я таксама звязаны з Ордэнам францішканаў, таму, калі даведаўся, што Папа выбраў імя Францішак, я вельмі ўзрушыўся”, - сказаў ён.

Даменіка Джані расказаў пра першы выезд папы Францішка з Ватыкана – у рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ. “Да гэтага Папа прызвычаіўся падарожнічаць на аўтобусе, метро ці пешшу, і напачатку хацеў ехаць у Санта Марыя Маджорэ вельмі нефармальным чынам. Аднак затым, Папа адразу зразумеў пра патрабаванні звязаныя са служэннем да якога ён быў пакліканы і тады, супольна з ватыканскім інспектарам, мы ўсё хутка і добра арганізавалі”, - расказаў ён.

Камандуючы жандармерыяй таксама адзначыў, што падчас апошніх двух канклаваў ў абязкі яго супрацоўнікаў уваходзіў клопат пра бяспеку кардыналаў, і недапушчэнне ўцечкі інфармацыі. Ён падкрэсліў, што Ватыканская жандармерыя блізка супрацоўнічае з паліцыяй Італіі, іншых краін свету і “Інтэрполам”, што дазваляе працаваць “на апярэджванне” у гарантаванні бяспекі Святога Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.