2013-04-30 13:57:48

Святы Айцец заклікаў штодзённа маліцца за Касцёл


RealAudioMP3 “Калі Касцёл становіцца свецкім” становіцца “слабым Касцёлам”. На гэта звярнуў увагу папа Францішак падчас св. Імшы ў Доме св. Марты раніцай 30 красавіка. У сваёй гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на вялікую ролю малітвы і даверу да Бога для “пажылых, хворых, дзяцей і моладзі”, для ўсяго Касцёла. Папа адзначыў, што трэба клапаціцца аб Касцёле але “яшчэ важней тое, што робіць Пан”. У гэтым кантэксце ён спытаў у прысутных: “Ці молімся мы за Касцёл? Ці молімся за нашых братоў ва ўсім свеце?”. Паводле Папы, вернікі павінны штодзённа памятаць пра Касцёл у малітве. “Давяраючы Касцёл Пану мы молімся аб тым, каб Касцёл узрастаў. Гэта таксама з’яўляецца актам веры. Мы не можам нічога, мы ўсе бедныя слугі Касцёла: толькі Бог можа клапаціцца аб ім, весці наперад, даваць ўзрастаць, асвятляць, бараніць ад князя гэтага свету і таго, што ён хоча зрабіць з Касцёлам – зрабіць яго свецкім. Гэта самая вялікая небяспека! Калі Касцёл становіцца свецкім, калі мае ўнутры сябе дух свету, калі мае той супакой, што не ад Бога паходзіць (…) Касцёл становіцца слабым, Касцёл будзе пераможаным і няздольным несці Евангелле, пасланне крыжа, правакацыю крыжа”, - сказаў Папа.

Пантыфік заклікаў маліцца за Касцёл, які перажывае цяжкасці і пераслед, але таксама за тое, каб ён не згубіў веру і надзею. Францішак падкрэсліў, што малітва дае супакой як самім вернікам так і ўсяму Касцёлу.








All the contents on this site are copyrighted ©.