2013-04-30 15:34:24

Папа заклікае маліцца за тых, хто кіруе справядлівасцю


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікае маліцца за судзяў і ўсіх хто задзейнічаны ў рэалізацыі справядлівасці. Сваёй агульнай малітоўнай інтэнцыяй на май 2013 г. Пантыфік запрасіў вернікаў маліцца, “каб тыя, хто кіруе справядлівасцю, дзейнічалі паводле цэласнасці і чыстага сумлення”. Сваёй місійнай інтэнцыяй Папа звярнуў увагу на патрэбу ў святарах “паводле Хрыстовага Сэрца”. Ён заклікаў маліцца “каб семінарыі, асабліва ў місійных Касцёлах, выхоўвалі святароў паводле Хрыстовага Сэрца, цалкам прысвечаных абвяшчэнню Евангелля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.