2013-04-30 14:17:21

Кардынал: мы ўсе павінны быць каналамі спакою


RealAudioMP3 Сэрца, якое звярнулася да Бога, ў любові шукае шляхі гарантавання дабрабыту для света людзей і прыроды. Гэтыя словы кардынал Пітэра Тарксама прыводзіць на сваіх старонках 30 красавіка “L’Osservatore Romano”. Старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” выступіў на заканчэнне пасяджэння Папскай акадэміі сацыяльных навук, якое праходзіла 26-27 красавіка ў Рыме. Тэмай форума было “Дзяржаўнае кіраванне зменлівым светам: праблемы і шляхі да свабоды, законнасці, салідарнасці і матэрыяльнай дапамогі”. Ён адбыўся ў рамках святкавання 50-годдзя энцыклікі Яна ХХІІІ “Pacem in Terris”.

Паводле ўдзельнікаў мерапрыемства, дакумент, напісаны ва ўмовах абвастрэння халоднай вайны ў сувязі з Карыбскім крызісам, не губляе сваёй актуальнасці сёння і застаецца адным з самых важных дакументаў Апостальскай Сталіцы аб праблемах міра на зямлі.

Кардынал Тарксан нагадаў, што мір, гэта не толькі адсутнасць вайны, але “спакой парадку”. Менавіта да яго павінна імкнуцца кожнае сэрца, якое ідзе за Хрыстом. “Малітва анёлаў падчас нараджэння Хрыста вучыць нас, што заданне будавання міра належыць усім людзям добрай волі. Таму, кожны з нас можа быць каналам супакою, прыладай дабра”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.