2013-04-28 11:39:55

Францішак да бежмаваных: ісці за Панам - гэта шлях са шматлікімі перашкодамі


RealAudioMP3 28 красавіка, у першай палове дня, папа Францішак цэлебраваў св. Імшу на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, падчас якой удзяліў сакрамэнт бежмавання 44 маладым людзям, з розных краін свету. Сярод іх было двух беларусаў: Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы.
У гаміліі Святы Айцец адзначыў, што Дух Святы, які сыходзіць ад Бога, прыходзіць да нас і робіць новымі ўсе нашы рэчы, нас перамяняе. “Усё стае новым, ператавараецца ў дабро, прыгажосць, у праўду; ужо няма больш нараканняў і жалобы”, - адзначыў Папа. Францішак падкрэсліў, што Дух Святы перамяняе свет у якім мы жывём таксама і праз нас. “Адкрыем яму дзверы, дазволім Яму, каб кіраваў намі, дазволім , каб Яго безупыннае дзеянне зрабіла нас новымі людзьмі, каб нас ажыўляла Божая любоў, якую дае нам Дух Святы”, - сказаў Святы Айцец. Пантыфік адзначыў, як было б прыгожа, каб бежмаваныя маглі сказаць вечарам: сёння ў школе, дома, на працы будучы ведзены Богам, я зрабіў жэст любові адносна маіх сяброў, бацькоў і старэйшых асоб.

“Шлях Касцёла, як таксама наш асабісты хрысціянскі шлях, не заўсёды лёгкія, бо сустракаюць цяжкасці і нягоды. Ісці за Панам, дазволіць, каб Яго Дух ператаварыў нашы зоны ценя і нашы паводзіны, якія не адпавядаюць волі Бога, і каб абмыў Ён нашы грахі- гэта шлях, які сутыкаецца са шматлікімі перашкодамі, якія існуюць па-за намі, у свеце, у якім жывём, які часта нас не разумее, але таксама і ўнутры нас, у нашых сэрцах. Але цяжкасці і нягоды, з’яўляюцца часткай дарогі, якая вядзе да славы Бога, так як у выпадку Езуса, які быў праслаўлены на Крыжы; мы іх заўсёды будзем сустракаць у сваім жыцці”, - перасцярог Папа.

Затым Святы Айцец звярнуўся да маладых людзей, якія прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Ён іх заклікаў, каб трывалі на шляху веры, з цвёрдай надзеяй ў Пана. “Ён дае нам адвагу ісці супраць плыні. Калі мы будзем аб’яднаныя з Богам, як галінкі злучаныя з вінаграднай лазой, калі мы не страцім сяброўства з Ім, калі мы будзем рабіць ўсё больш месца Яму ў нашым жыцці, тады не сустрэнем цякасцяў, нягод і непаразуменняў, якія маглі б нас палохаць. Калі мы адчуваем сябе беднымі, слабымі, грэшнымі тады мы павінны звярнуцца да Бога, які дае сілу нашым слабасцям, багацце нашай беднасці, навяртанне і прабачэнне нашых грахоў. Мейма давер у дзеянне Бога. З Ім мы можам рабіць вялікія справы і мы будзем адчуваць радасць быцця яго вучнямі, яго сведкамі”, - сказаў Пантыфік.

На канец Францішак заклікаў бежмаваных, каб шырока адкрылі дзверы свайго жыцця на навіну Бога, якую прыносіць Святы Дух, каб яна ператварыла іх, зрабіла іх моцнымі ў нягодах і ўмацавала адзінства з Панам,а таксама іх моцнае сяброўства з Ім, бо гэта сапраўдная радасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.