2013-04-28 12:53:16

Папа: няхай Марыя вучыць нас жыць у Духу Святым (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Найсвяцейшая Панна Марыя вучыць нас таму, што значыць жыць у Духу Святым і што гэта азначае прыняць навіну Бога ў нашым жыцці- сказаў папа Францішак у сваім кароткім разважанні перад малітвай “Regina Coeli” у нядзелю 28 красавіка. Сустрэча Папы з вернікамі адбылася адразу пасля ўрачыстай Эўхарыстыю, падчас якой Францішак удзяліў сакрамэнт бежвання 44 маладым людзям з усяго свету, якія сімвалічна прадстаўлялі ўвесь Касцёл на ўсіх пяці кантынентах. Сярод іх было двух беларусаў: Эдуард Зелянко і Ірына Юневіч з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы Пантыфік таксама заклікаў да малітвы за ахвяраў трагічнага разбурэння прамысловага будынку ў Бангладэш. Папа зрабіў моцны заклік, каб заўсёды была абараняна годнасць і бяспека работніка. “Перш чым завяршыць гэту эўхарыстычную цэлебрацыю, я хачу даверыць Маці Божай бежмаваных і ўсіх вас. Насвяцейшая Панна Марыя вучыць нас таму, што значыць жыць у Духу Святым, і што гэта азначае прыняць навіну Бога ў нашым жыцці. Яна зачала Езуса сілаю Святога Духа і кожны хрысціянін, кожны з нас пакліканы прыняць Слова Бога, прыняць Езуса да свайго ўнутра, а затым занесці Яго ўсім. Марыя заклікала Святога Духа разам з апосталамі ў Вячэрніку: таксама і мы, кожны раз, калі збіраемся на малітве, нас падтрымлівае духоўная прысутнасць Маці Езуса, каб мы атрымалі дар Святога Духа і мелі сілу даваць сведчанне аб уваскрослым Езусе. Гэтыя словы я скіроўваю асабліва для вас, тых, хто сёння атрымалі сакрамэнт хрысціянскай сталасці: няхай Марыя дапамагае вам быць уважлівымі да таго, што Пан просіць у вас, і каб заўсёды вы жылі паводле Духа Святога!

Хачу пашырыць мае цёплыя прывітанні ўсім пілігрымам, якія прыбылі са шматлікіх краін. Асабліва вітаю маладых людзей, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту бежмавання, вялікую групу моладзі з якой прыбылі Законніцы з Канегрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці; вернікаў з некаторых польскіх парафій і з італьянскага гораду Бісіньяно, а таксама "Katholische Akademische Verbindung Capitolina".

У гэты моман, асаблівы момант, я хацеў бы ўзнесьці малітву за шматлікія ахвяры трагічнага разбурэння прамысловага будынку ў Бангладэш. Я выказваю маю салідарнасць і глыбокія спачуванні сем'ям, якія аплаківаюць сваіх блізкіх, і ад шчырага сэрца скіроўваю моцны заклік да таго, каб годнасць і бяспека работніка былі заўсёды ў абароне.

А зараз, у святле Вялікадня,які з'яўляецца плёнам Святога Духа, звернемся разам да Маці Пана",- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.