2013-04-28 15:05:29

Кардынал Бэртонэ: абвяшчаць Хрыста аж да краю зямлі


RealAudioMP3 “Кожны біскуп і прадстаўнік Папы павінен заўсёды нястомна абвячшаць любоў Хрыста аж да канца свету”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Іерарх 27 красавіка вечарам узначаліў св. Імшу ў Ватыканскай базыліцы св. Пятра падчас якой ўдзяліў біскупскую сакру тром новым Апостальскім нунцыям: Этторэ Балестрэра з Італіі, Міхаэлю Банаху са ЗША і Брыяну Удайгвэ з Камеруна. Яны будуць дыпламатычнымі прадстаўнікамі Святога Пасаду ў Калумбіі, Папуа-Новая Гвінэа і ў Беніне.

Падчас літургіі найбліжэйшы супрацоўнік Папы гаварыў аб неабходнасці служэння аж па крыж. “Аддаць сваё жыццё значыць быць гатовым скласці ў служэнні іншым дары, якія мы атрымалі ад Бога”, - сказаў кардынал Бэртонэ. Ён падкрэсліў, што мы часта лёгка ў дары аддаем матарыяльныя рэчы, аднак нам на многа цяжэй служыць тым, хто шукае ісціны. “Мы павінны запальваць святло ў сэрцах тых, хто ходзіць у цемры, сеяць мір, радасць і надзею ў тых, хто пакутуе ад адзіноты, цяжкасцяў ці несправядлівасці”, - адзначыў высокі ватыканскі іерарх. На канец кардынал Бэртонэ нагадаў словы папы Францішка, які сказаў, што хрысціяне павінны асвятляць памежныя сітуацыі, перыферыі, у якіх вернікі найбольш падвяргаюцца нападам з боку тых, хто хоча адабраць ад іх веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.