2013-04-27 15:14:48

“L’Osservatore Romano”: папа Францішак – пробашч свету


RealAudioMP3 “Пробашч свету” – так назваў папу Францішка італьянскі пісьменнік Джуліяні Віджыні. На старонках сваёй новай кнігі прысвечанай новаабранаму Пантыфіку ён падкрэслівае, што Касцёл часта лічыцца “чалавечай установа”, аднак калі не браць да ўвагі тое, што ён заснаваны на Хрысце, усе размовы пра яго становяцца “пустымі”. На словы пісьменніка звяртае ўвагу 27 красавіка “L’Osservatore Romano”. Віджыні адзначае, што будучы абраным на пасад св. Пятра, папа Францішак працягваў паводзіць сябе як будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, “толькі перад абліччам большай вялікіх гарызонтаў, адказнасці і праблем”. Паводле пісьменніка Папа хоча адпавядаць вобразу, найбольш характэрнаму для святарскага паклікання – вобразу “Добрага пастыра”, які не толькі ідзе насустрач свайму статку, але і спрабуе змяшацца з ім”. Джуліяні Віджыні адзначае, што на Святога Айца аказала ўплыў духоўнасць св. Францішка Асізскага, св. Ігнацыя Лаёлы і св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.