Папа павіншаваў народы Танзаніі з Днём нацыянальнага адзінства
Францішак павіншаваў
народы афрыканскай Танзаніі з Днём нацыянальнага адзінства. “На пачатку майго пантыфіка,
я з радасцю давяраю Рэспубліку Божаму Провіду і малюся, каб яе грамадзяне маглі жыць
у міры і дабрабыце”, - напісаў у спецыяльнай віншавальнай тэлеграме Святы Айцец. 26
красавіка Францішак скіраваў яе на імя Прэзідэнта Танзаніі Джакіі Кікветэ. Пасля абрання
папы Францішка палітык павіншаваў яго ад імя ўсяго танзанійскага народа. Ён напісаў:
“Ваша гісторыя любові, клопат і сімпатыя да найбольш няшчасных людзей ва ўсім свеце,
не толькі католікаў, дае нагоду радавацца вашаму абранню”. Прэзідэнт назваў гэта “знакам
і сведчаннем жывой веры, даверу і гонару”, якім надзяляе Пантыфіка Каталіцкі Касцёл.