Папа заклікаў маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш
Папа Францішак заклікаў
вернікаў маліцца за ахвяраў трагедыі ў Бангладэш, якая здарылася раніцай 24 красавіка,
калі ў выніку разбурэння прамыловага будынку, паводле папярэдніх дадзеных, загінула
больш за 300 чалавек. “Далучыцеся да мяне ў малітве за ахвяраў трагедыі ў Даке, у
Бангладэш, каб Бог даў суцяшэнне і сілы іх сем’ям”, - напісаў 27 красавіка Пантыфік
на сваім акаўнце ў “Твітэры”. Такім чынам Папа выразіў сваю салідарнасць з усімі,
хто пацярпеў у выніку трагедыі. На момант разбурэння ў будынку знаходзілася каля 3
120 чалавек. Большасць з іх атрымалася выратаваць, аднак, да сённяшняга дня пад заваламі
застаюцца людзі. У будынку вядомым, як “Рана Плаза” размяшчалася прадпрыемства тэктыльнай
вытворчасці. Адной з прычын яго разурэння лічыцца эксплуатацыя ў аварыйным стане.