25 красавіка папа
Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане славутага аргентынскага футбаліста
Хавьера Санэці з сям’ёй. “Гэта была эмацыйная сустрэча, бо калі кардынал Берголіа
быў абраны Папам, маім першым жаданнем было сустрэцца з ім”, - сказаў капітан італьянскага
футбольнага клуба “Інтэр”. Ён адзначыў, што спатканне з Пантыфікам ён успрымае, як
прывілей. “Я апынуўся перад простым чалавекам, з вялікім сэрцам, які аддае ўсю сваю
энергію, каб дапамагчы вернікам”, - распавёў футбаліст.
Падчас сустрэчы, якая
доўжылася амаль гадзіну, Папа і Санэці абмяняліся досведам жыцця ў Італіі і Аргентыне.
Асаблівая ўвага была звернута на дзейнасць фонда, які заснаваў Санэці разам са сваёй
жонкай для дапамогі бедным аргентынскім дзяцям. Папа Францішак, які вельмі цікавіцца
футболам, атрымаў у падарунак ад капітана “Інтэру” яго футболку з номерам 4 і капітанскую
павязку са сцягамі Італіі, Аргентыны і Ватыкана. На ёй паставілі аўтографы сам футбаліст
і Пантыфік. Акрамя таго Святы Айцец атрымаў у падарунак кнігу аб “Інтэр Кампус”, некамерцыйным
праекце футбольнага клуба “Інтэр”, мэта якога, аказанне сацыяльнай дапамогі патрабуючым
дзецям з дапамогай моладзевых футбольных праграм.