2013-04-26 14:36:43

Папа сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Мадагаскар


RealAudioMP3 Важны ўклад Каталіцкага Касцёла на Мадагаскары ў дыялог быў адзначаны падчас аўдыенцыі папы Францішка для Прэзідэнта Вышэйшай пераходнай адміністрацыі краіны Андры Нірына Радзуэліна. Яна прайшла 26 красавіка. Мадагаскарскі палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. Падчас сустрэч былі падкрэслены добрыя стасункі паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Мадагаскар і абмеркаваны найбольш важныя пытанні, звязаныя з сітуацыяй ва ўсходне-афрыканскай астраўной дзяржаве і ўсталяваннем стабільнасці і дэмакратыі ў ёй. Гаворка ішла таксама пра эканамічныя праблемы і жаданне Мадагаскара аднавіць міжнародныя адносіны.

Падчас сустрэч было падкрэслена, што Каталіцкі Касцёл у краіне дзейнічае на карысць падтрымкі дыялогу і дапамагае развіццю такіх сектараў грамадскага жыцця, як ахова здароўя і адукацыя.

Насельніцтва Мадагаскара складае каля 21 млн. чалавек. 45 % грамадзян краіны вызнаюць хрысціянства: палова з іх – католікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.