2013-04-25 11:58:25

35 новых швейцарскіх гвардзейцаў


RealAudioMP3 6 мая 35 навабранцаў Папска й Швейцарскай Гвардыі складуць прысягу “верна, сумленна і з гонарам” служыць папе Францішку. 28 новых гвардзейцаў родам з нямецкамоўных кантонаў, 6 – з французскамоўных і 1 – з італьянскамоўнага. Спецыяльна на ўрачыстасць у Ватыкан прыбудзе Прэзідэнт Швейцарыі Улі Маўрэр. Святы Пасад на ёй будзе прадстаўляць арцыбіскуп Джавані Бэчу, Субстытут Апостальскай Сталіцы. Швейцарская Гвардыя служыць Папе з 1506 г. Сёння яна налічвае 110 членаў. У яе могуць уступіць выключна маладыя швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў. Большасць рэкрутаў служыць у Швейцарскай Гвардыі два гады.








All the contents on this site are copyrighted ©.