2013-04-24 12:41:46

Папа Францішак: Касцёл – гэта гісторыя любові, а не ўстанова


RealAudioMP3 “Касцёл – гэта не бюракратычная ўстанова, але гісторыя любові”, - сказаў папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы 24 красавіка. Святы Айцец падкрэсліў, што шлях Касцёла – гэта шлях цяжкасцяў, шлях Крыжа і пераследаў. “І гэта прымушае задумацца – што такое Касцёл?”, - адзначыў ён. Папа звярнуў увагу на тое, што не вучні Хрыста стварылі Касцёл, яны былі запрошаны ў яго Хрыстом, а Хрыстус Айцом. “Касцёл пачынаецца тут, у сэрцы Айца, які меў гэту ідэю (...) Айцец меў любоў. Ён пачаў гэту гісторыю любові, вельмі доўгую гісторыю любові, якая працягваецца. Мы, мужчыны і жанчыны Касцёла, уключаны ў гэту гісторыю: кожны з нас з’яўляецца звяном у гэтым ланцугу любові. І калі не разумеем гэтага, то не разумеем нічога аб тым, што такое Касцёл”, - сказаў Папа.

Паводле Францішка, у асяроддзі хрысціян часам існуе спакуса, каб будаваць Касцёл не праходзячы шляхам любові, некаторыя думаюць, што Касцёл расце дзякуючы чалавечым намаганням. Але гэта не так, бо было шмат хрысціян, якія памыляліся, вялі войны, у тым ліку рэлігійныя. “Гэта іншая гісторыя, не гісторыя любові. (...) Касцёл расце не дзякуючы войску, але сіле Святога Духа, бо Касцёл – гэта не ўстанова”, ён з’яўляецца Маці, а ўсе вернікі, яго сынамі, нагадаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.