2013-04-23 13:30:24

Святы Айцец моліцца аб вызваленні двух выкрадзеных у Сірыі іерархаў


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў ад імя Апостальскай Сталіцы інфармацыю аб выкраданні 22 красавіка ў Сірыі іерархаў Антыёхскага Патрыярхата і Сірыйскай Артадаксальнай Царквы. Па словах святара, выкраданне Мітрапаліта Алепскага Паўла, брата Патрыярха Вялікай Антыёхіі і ўсяго Усходу Іаана X, і Мітрапаліта Алепскага Сірыйскай Артадаксальнай Царквы Грыгорыуса Іаана Ібрагіма, выконваючых гуманітарную місію, і забойства іх кіроўца, з’яўляецца драматычным пацвярджэннем трагічнай сітуацыі, з якой сутыкаюцца людзі і хрысціянскія супольнасці ў Сірыі.

Прадстаўнік Святога Пасаду паведаміў, што папа Францішак быў паінфармаваны пра гэты “новы трагічны факт”, які пацвярджае рост насілля ў апошнія дні і пагаршэнне і без таго драматычнай гуманітарнай сітуацыі “велізарных памераў”. Святар паведаміў, што Пантыфік трывае ў “глыбокай і інтэнсіўнай малітве” за здароўе і вызваленне двух выкрадзеных біскупаў. Францішак спадзяецца, што сірыйскі народ, нарэшце, спазнае “эфектыўнае рэагаванне на гуманітарны крызіс” і ўбачыць на гарызонце рэальную надзею на мір і паяднанне.

Дэталі ўчарашняга здарэння ўдакладняюцца. Пакуль вядома, што выкраданне адбылося каля Алепа, што баевікі забілі кіроўцу, які быў дыяканам, і што два іерарха былі выкрадзены разам з аўтамабілем.







All the contents on this site are copyrighted ©.