2013-04-22 10:59:39

Венесуэльскія палітыкі адрэагавалі на заяву Папы


RealAudioMP3 Новаабраны Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і лідэр апазіцыі Энрыке Капрылес адрэагавалі на словы папы Францішка, сказаныя ім пасля малітвы “Regina Caeli” 21 красавіка. Святы Айцец паведаміў аб сваёй заклапочанасці палітычным крызісам у Венесуэле. У мінулую нядзелю Пантыфік заклікаў венесуэльскі народ, і асабліва палітыкаў, “цвёрда адмовіцца ад любога насілля” і ўсталяваць дыялог, заснаваны на праўдзе і ўзаемнай павазе. Рэакцыя вядучых венесуэльскіх палітыкаў не прымусіла чакаць доўга. Амаль адразу Нікалас Мадура пракаментаваў словы Святога Айца на сваёй старонцы ў “Твітэры”. Ён адзначыў, што “згодны з папам Францішкам” і “занепакоены неталерантнасцю, нянавісцю і насіллем”, якія прывялі да смерці і цярпення людзей. “Разам з Папам будзем прасіць Хрыста Збаўцу і св. Францішка Асізскага, каб іх благаслаўленне абараніла народ, і наступіў мір”, - напісаў венесуэльскі палітык.

Таксама лідэр апазіцыі, Энрыка Капрылес, выказаў падзяку Святому Айцу праз свой профіль ў “Твітэры”. “Мільён разоў дзякую папе Францішку за яго памяць пра нашу Венесуэлу і пра неабходнасць пошуку рашэнняў, заснаваных на праўдзе”, - напісаў палітык.








All the contents on this site are copyrighted ©.