Папа Францішак: "цёплыя" хрысціяне не дазвалялі Касцёлу расці
"Цёплыя" хрысціяне,
гэта тыя, якія хочуць будаваць уласны Касцёл, а не Касцёл Езуса, падкрэсліў папа Францішак
падчас ранішняй св. Імшы 20 красавіка, якую цэлебраваў у Доме св. Марты ў Ватыкане.
Пантыфік звярнуў увагу на тое, што першая хрысціянская супольнасць, пасля пераследу,
перажывала момант супакою. Яна канслалідавалася, крочыла і ўзрастала “у страху Пана
і з суцяшэннем Святога Духа”. Паводле Святога Айца, гэта атмасфера, якой жыве і дыша
Касцёл. “Гэта стыль Касцёла”, - сказаў Францішак і дадаў, што крочыць у страху Бога,
азначае шанаваць Яго. Папа нагадаў, што Евангелле апавядае таксама пра людзей, якім
словы Езуса падаваліся нясноснымі, якія наракалі і нарэшце пакінулі Месію. “Тыя, якія
аддаляляліся, ухадзілі і казалі: “гэты чалавек дзіўны, кажа складаныя рэчы, а мы так
не можам... Гэты шлях вельмі рызыкоўны. Ці не маем мы розуму? Ідзем трохі назад, а
не так блізка да Яго”. Яны, магчыма, па-асабліваму захапляліся Езусам, але здалёк:
не злучаючыся з гэтым чалавекам, таму што Ён казаў дзіўныя рэчы”, - адзначыў Папа.
Святы
Айцец падкрэсліў, што “гэтыя хрысціяне не кансалідаваліся з Касцёлам, не крочылі ў
прысутнасці Бога, не мелі суцяшэння Святога Духа і не давалі Касцёлу расці”.
“Яны
былі хрысціянамі з добрым розумам, і не больш за тое: яны трымаліся дыстанцыі. Хрысціяне,
калі так можна сказаць “спадарожнікі”, які ствараюць маленькі Касцёл, паводле ўласнага
вымярэння. Кажучы словамі Езуса з Апакаліпсіса - “цёплыя хрысціяне”. Цяплыня, якая
прыходзіць у Касцёл... Яны крочаць толькі ў рамках агульнапрынятага здаровага розуму”,
- сказаў Пантыфік.
У якасці супрацьлеглага прыкладу Францішак, нагадаў аб шматлікіх
вызнаўцах Хрыста, якія “у гэты момант даюць сведчанне імені Езуса, нават мучаніцтвам”.
“Яны не з’яўляюцца “хрысціянамі-спадарожнікамі”, таму што ідуць з Езусам і шляхам
Езуса”, - сказаў ён.
Святы Айцец заклікаў маліцца, каб Касцёл працягваў узрасць,
кансалідавацца, крочыць у страху Божым і з суцяшэннем Святога Духа, каб Пан вызваліў
нас ад спакусы “здаровага розуму”, спакусы наракання на Езуса, бо Ён вельмі патрабавальны.