Ватыканскі іерарх: Францішак зрабіў крокі ў рэалізацыі Сабора
Францішак будзе вялікім
Папам, таму што глыбока разумее трывогі гэтага свету і дазваляе ім сустрэцца з Евангеллем.
Такое меркаванне 20 красавіка выказаў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай
рады па справах сям’і у інтэрв’ю італьянскаму выданню “Corriere della sera”. Іерарх
адзначыў, што людзі маюць вялікую цікаваць да новага Папы і актыўна наведваюць мерапрыемствы
з яго удзелам. “Неверагодна, што плошча св. Пятра заўсёды напоўнена людзьмі, нягледзячы
на тое, што ўжо прайшлі эмоцыі, першых тыдняў”, - сказаў ён. На яго думку “прыход
папы Францішка – гэта спаўненне мары бл. Яна ХХІІІ, які жадаў, каб дзякуючы Сабору,
Касцёл знайшоў сваю вясну”. Паводле арцыбіскупа Пальі, існуе “чырвоная лінія”, якая
злумае паміж сабой усе апошнія пантыфікаты – рэалізацыя рашэнняў ІІ Ватыканскага Сабора.
“Кожны Папа са сваёй харызмай, яго рэалізоўваў”, - сказаў ён і дадаў, што Францішак,
сваімі словамі, жэстамі, і нават выбарам імені, ужо зрабіў важныя крокі ў гэтым накірунку.
“Яго
урок заключаецца ў тым, што мы не можам дазволіць сябе апагалагетыку заснаваную на
кантрастах, на супрацьпастаўленні веры-розума, Евангелля і людзей. У такім выпадку
мы згубім усё. Мы, хрысціяне павінны будаваць мост паміж антытэзамі сучаснасці, “перамычкай”
для якога павінна стаць любоў”, - сказаў іерарх. Ён падкрэсліў, што “веруючыя і няверуючыя,
ці лепш, веруючыя і гуманісты, павінны знайсці супольнае бачанне, каб пазбегнуць катастрофы”.
Гаворачы
пра праблему “маўчання Бога” перад абліччам шматлікіх трагедый, якія здараюцца ў свеце,
арцыбіскуп Палья адзначыў, што “Бог, сыходзіць у глыбіні гэтага свету таксама і праз
нас”. “І мы, пастыры павінны паглыбляцца ў пеклы зямлі і гісторыі: быць там, дзе ёсць
насілле, вайна, несправядлівасць, самотнасць, пераслед хрысціян. Гэта абавязак Касцёла.
Выява Францішка, пастыра які павінен пахнуць сваімі авечкамі, застанецца ў гісторыі
Касцёла”, - сказаў ён.