2013-04-19 12:47:21

Святы Пасад з прызнаннем глядзіць на цыркавое мастацтва


RealAudioMP3 Ініцыятывай, якая дазваляе пазнаць супольнасць, што адзначаецца высокімі сацыяльна-культурнымі і антрапалагічнымі якасцямі, назваў IV Сусветны дзень цырка кардынал Антоніа Марыя Вэльё. У пасланні на адрас Сусветнай федэрацыі цырка старшыня Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў звярнуў увагу на значэнне гэтага Дня для нішчэння культурных і сацыяльных бар’ераў паміж людзьмі і нясення паслання салідарнасці і братэрства. У гэтым працэсе, на думку іерарха, цыркавое мастацтва з’яўляецца захавальнікам і сведкам.

Старшыня Папска рады нагадаў словы Бэнэдыкта ХVІ да служачых цыркаў і лунапаркаў, сказаныя ў снежні 2012 г. Святы Айцец падкрэсліў, што менавіта праз свой стыль прадстаўнікі гэтай прафесіі пакліканы сведчыць аб каштоўнасцях, якія для іх саміх з’яўляюцца традыцыйнымі: гэта любоў да сям’і, клопат аб дзецях, увага да інвалідаў, дагляд за хворымі, павага да пажылых і іх жыццёвага вопыту. Па словах Папы, гульні, прадстаўленні, танцы і рытмічная музыка, характэрныя для цыркавых прадстаўленняў, дапамагаюць усталяваць прамы дыялог як з дзецьмі, так і дарослымі, выклікаючы пачуцці спакою, радасці і згоды.

У сваім пасланні кардынал Вэльё падкрэсліў прызнанне, з якім Касцёл глядзіць на артыстаў цырка з ўсяго свету. Іерарх адзначыў намаганне цыркаў, працуючых у краінах, дзе ідуць войны і трывае насілле, вярнуць людзям пачуццё міру, весялосці і радасці. Ён нагадаў словы папы Францішка, аб тым, што ў сучасным свеце, які адзначаецца напружанасцю і няроўнасцю, а нярэдка эгаізмам і індывідуалізмам, існуе патрэба ўбачыць святло надзеі. Менавіта гэта, на думку старшыні Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, можа даць сучаснаму чалавеку свет цырка.








All the contents on this site are copyrighted ©.