2013-04-19 14:15:12

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Эквадора


RealAudioMP3 19 красавіка папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Прэзідэнтам Рэспублікі Эквадор Рафаэлем Вісэнтэ Карэа Дэльгада. Пасля сустрэчы са Святым Айцом палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падчас размоў, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, быў абмеркаваны ўклад Каталіцкага Касцёла ў розныя сектары грамадскага жыцця краіны. Была адзначана важнасць шчырага і пастаяннага дыялогу паміж Касцёлам і дзяржавай ў адказе на асноўныя выклікі, якія стаяць перад грамадствам. Акрамя таго, падкрэслівалася цэнтральная роля сацыяльнай справядлівасці і каштоўнасць салідарнасці і субсідыярнасці ў пошуку агульнага дабра. Падчас сустрэч былі абмеркаваны актуальныя тэмы, якія існуюць у рэгіёне, асабліва павага да карэнных народаў і іх культуры, а таксама пытанні аховы навакольнага асяроддзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.