2013-04-19 11:10:23

Папа прасіў італьянскіх біскупаў быць штодня побач з людзьмі


RealAudioMP3 Святы Айцец прыняў 15 і 18 красавіка дзве групы іерархаў з паўночна-італьянскага рэгіёна Трывенета, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам “ad limina apostolorum”. Іерархі адзначылі “добры клімат братэрскай любові”, які стварыў падчас сустрэч папа Францішак. Арцыбіскуп Удзінэ Андрэа Бруна Мацаката, які размаўляў з Пантыфікам 18 красавіка, падзяліўся з Ватыканскім радыё сваімі ўражаннямі ад сустрэчы. Паводле яго, Францішак паклаў акцэнт на тэму пакліканняў, у першую чаргу да кансэкраванага жыцця – мужчынскага і жаночага. Папы лічыць, што менавіта законнікі і законніцы павінны даць “выразнае сведчанне маладым людзям, энтузіязм і жаданне вялікага выбару жыцця”. Паводле іерарха, у асобе Францішка свет зразумеў, што “Касцёл мае запас унутранай духоўнасці”, які дазваляе яму пастаянна абнаўляецца.

Святы Айцец бачыць гэта абнаўленне ў набліжэнні Касцёла да сучаснага чалавека. Знаходзіцца штодня з людзьмі нашага часу, быць побач з імі, прасіў Пантыфік італьянскіх біскупаў 15 красавіка, падчас сустрэчы з першай групай епіскапату Трывенета. Арцыбіскуп Франчэска Маралья, Патрыярх Венецыі, які яе ўзначальваў, прывёў словы Пантыфіка аб тым, што у Касцёла ёсць псіхалагічнае і сацыялагічнае вымярэнні, але яны ніколі не павінны змяняцца пад уплывам рэчаіснасці ці людзей. Паводле іерарха, Францішак з вялікай ветлітвасцю і прыязнасцю падзяліўся з біскупамі сваім вопытам, як пастыр, які яшчэ некалькі тыдняў таму жыў і працаваў у душпастырскай рэальнасці Буэнас-Айрэса.

Арцыбіскуп Трэнта Луіджы Брэсан падзяліўся, што падчас аўдыенцыі Святы Айцец слухаў біскупаў з вялікай увагай. Яны пазнаёмілі Пантыфіка з рэлігійным жыццём паўночна-усходніх земляў Італіі, а таксама з асаблівасцямі, якімі характарызуюцца мясцовыя дыяцэзіі, адна з якіх, дастаткова вялікая колькасць пакліканняў да місійнай дзейнасці. Францішак, паводле іерарха рэкамендаваў, каб у душпастырскай працы ўвага звярталася на прыгажосць хрысціянскай веры.







All the contents on this site are copyrighted ©.