2013-04-19 14:36:38

Католікі Тэхаса дапамагаюць пацярпелым у катастрофе


RealAudioMP3 Амерыканскія католікі ўключыліся ў дапамогу пацярпелым у выніку пажару і выбуху на хімічным заводзе тэхасскага горада Вэст. Біскуп Осціна Джо Васкес паведаміў, што на дапамогу ахвярам прыйшло духавенства і простыя вернікі яго дыяцэзіі. Каталіцкія шпіталі прымаюць параненых, а школы, не маючых даху над галавой. Ім аказваецца малітоўная, псіхалагічная і матэрыяльная падтрымка. Пачалася распрацоўка доўгатэрміновай праграмы арганізацыі быту пацярпелых і лячэння параненых. “Жыццё людзей змянілася назаўсёды. Прычым, не толькі тых, хто страціў родных і блізкіх, але і ўсіх без выключэння, бо супольнасць Вэста жыла сапраўды па-братэрску”, - сказаў біскуп Джо Васкес.








All the contents on this site are copyrighted ©.