2013-04-18 13:22:21

Святы Айцец: Бог – гэта Асоба, а не “распыленая” субстанцыя


RealAudioMP3 Мы верым у Бога, які ёсць Айцом, Сынам і Святым Духам, нагадаў Францішак 18 красавіка падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты. У сваёй гаміліі Папа адзначыў, што для многіх людзей Бог з’яўляецца абстрактным паняццем, чымсьці накшталт “распыленай” субстанцыі, якая прысутнічае ў нейкай меры паўсюль і невядома чым з’яўляецца – гэдакім “Богам-спрэем”. Святы Айцец звярнуў увагу, што менавіта ў абліччы такога ўспрыняцця хрысціяне павінны моцна ўсведамляць, што вераць у Бога-Асобу. Многія людзі, заўважыў Папа, заяўляюць аб сваёй веры ў Бога. “Але ў якога Бога ты верыш?”, - паставіў пытанне Францішак і запрасіў кожнага шчыра адказаць на яго. Пантыфік заклікаў не апускаць рукі на шляху веры, нягледзячы на грахі, якія на ім здараюцца. “Пан нас прабачае, калі просім прабачэння, і гэта дазваляе пастаянна рухацца наперад”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак падкрэсліў, што вера, якая нараджаецца падчас сустрэчы з Хрыстом, дае такую радасць і спакой, якіх не можа прапанаваць гэты свет. Таму, паводле Папы, трэба прасіць Бога, каб даў магчымасць узрастаць у веры, якая развіваецца дзякуючы маленькім штодзённым сустрэчам з Езусам.








All the contents on this site are copyrighted ©.