2013-04-18 12:18:55

Папа заклікаў маліцца за ахвяраў выбуху ў Тэхасе


RealAudioMP3 Пантыфік моліцца за ахвяраў выбуху на заводзе ўгнаенняў у амерыканскім штаце Тэхас і заклікае вернікаў далучыцца да яго. Аб гэтым Святы Айцец паведаміў 18 красавіка праз “Твітэр”. “Калі ласка маліцеся разам са мной за ахвяраў выбуху ў Тэхасе і іх блізкіх”, - напісаў Францішак. Трагедыя здарылася вечарам 17 красавіка на заводзе “West Fertilizer”, які знаходзіцца каля тэхасскага горада Вэст. У выніку пажару адбылося ўзгаранне сухоха аміяка, што прывяло да магутнага выбуху. Паводле папярэдніх дадзеных, у яго выніку загінулі каля 70 чалавек і сотні атрымалі раненні. Каля 100 будынкаў, сярод якіх школа і дом састарэлых, былі знішчаны і пашкоджаны.








All the contents on this site are copyrighted ©.