2013-04-18 15:43:30

Кс. Ламбардзі – “Спецыяліст года па камунікацыі”


RealAudioMP3 Група “Allianz” прысудзіла кіраўніку Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі прэмію “Спецыяліст года па камунікацыі”. Узнагарода была ўручана 18 красавіка раніцай у Рыме ў рамках міжнароднай сустрэчы дырэктараў камунікацыйных бюро філіялаў страхавой кампаніі з усяго свету, якія збіраюцца раз у год у адной з еўрапейскіх сталіц, каб даследаваць тэмы і стратэгіі, звязаныя са светам камунікацыі. “Allianz” падкрэслівае вялікую культуру і досвед кс. Ламбардзі ў тлумачэнні пазіцыі Апостальскай Сталіцы па шматлікіх пытаннях. Пры гэтым адзначаецца асабістая сціпласць Кіраўніка Залы Друку, які сам ніколі не становіцца галоўным героем інфармацыі, але знаходзіцца на службе ёй.

Група “Allianz” з’яўляецца адной з самых буйных у свеце страхавых кампаній; яна налічвае каля 80 млн. кліентаў у больш чым 70 краінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.