Ватыканскі іерарх прамовіць казанне ў лютэранскім храме
Кардынал Курт Кох,
старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, 19 красавіка вечарам прыме
ўдзел у экуменічным набажэнстве, якое пройдзе ў лютэранскім храме Рыма. Пастар супольнасці
Енс-Марцін Крузэ адзначыў, што ініцыятыва нарадзілася ў ватыканскага іерарха год таму.
“Гэта знак жывога экуменізму і доказ добрых адносін паміж католікамі і лютэранамі
Рыма”, - лічыць святар. Ён паінфармаваў, што лютэранская літургія адбудзецца на нямецкай
мове. Падчас яе прадугледжана казанне, якое прамовяць пачаргова сам пастар і кардынал
Кох. Варта нагадаць, што рымскі лютэранскі храм 14 сакавіка 2010 г. наведаў Бэнэдыкт
ХVI.