2013-04-18 13:46:00

Беларусь: Апостальскі нунцый сустрэўся з Міністрам замежных спраў


RealAudioMP3 18 красавіка 2013 г. Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці прыняў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. Як паведамляецца на сайце МЗС, у ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь са Святым Пасадам у палітычнай, навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах. Сённяшняму спатканню папярэднічалі дзве сустрэчы Апостальскага нунцыя з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной. 5 красавіка 2013 г. размова паміж імі ішла пра вынікі візіту ў Ватыкан надзвычайнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, накіраванай для ўдзелу ў інаўгурацыйных мерапрыемствах з нагоды пачатку пантыфікату папы Францішка, а таксама пра стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь са Святым Пасадам. 17 студзеня 2013 г., падчас двухбаковай сустрэчы, Алена Купчына і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці пазітыўна ацанілі стан і дынаміку развіцця беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва ў 2012 г., а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння на 2013 г. у гуманітарнай сферы, у галінах навукі, культуры, аховы здароўя і архіўнай справы.







All the contents on this site are copyrighted ©.