2013-04-17 11:33:30

Папа моліцца за ахвяраў землятрусу ў Іране і Пакістане


RealAudioMP3 Папа Францішак моліцца за ахвяраў землятрусу, які адбыўся на тэрыторыі Ірана і Пакістана. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 17 красавіка Святы Айцец падкрэсліў, што з “сумам прыняў навіну пра гвалтоўныя штуршкі”, якія прывялі да смерці многіх людзей, шматлікіх пакут і разбурэнняў. “Узношу маю малітву да Бога за ахвяраў і ўсіх, хто перажывае пакуты, а таксама хачу выказаць маю блізасць іранскаму і пакістанскаму народам”, - сказаў Папа. Землятрус сілай 7,8 балаў адбыўся 16 красавіка ў горным рэгіёне на мяжы паміж Іранам і Пакістанам. Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку катаклізма загінулі больш за 50 чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.