2013-04-17 15:41:59

Папа атрымаў падарунак ад сусветнавядомага футбаліста


RealAudioMP3 17 красавіка, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі папа Францішак атрымаў у падарунак футболку з аўтографам свайго аргентынскага “балельшчыка” Ліянэля Месі. Сусветнавядомы футбаліст, чатырохразовы ўладальнік “Залатога мяча”, падпісаў “сіне-гранатавую” майку з нумарам “10”, пад якім грае ў “Барселоне”, спецыяльна для Святога Айца. Падарунак уручылі Папе святары, якія прысутнічалі на аўдыенцыі. Некалькі тыдняў таму Месі падзяліўся з журналістамі, што спадзяецца на хуткую сустрэчу са сваім суайчыннікам на Пасадзе св. Пятра, а таксама адзначыў, што ганарыцца Пантыфікам-аргентынцам.







All the contents on this site are copyrighted ©.