2013-04-17 15:03:51

Маркі з выявай Францішка адначасова ў Ватыкане, Аргентыне і Італіі


RealAudioMP3 Нумізматычна-філатэлістычы аддзел Дзяржавы Ватыкан паінфармаваў, што 2 мая Ватыканская пошта ў супрацоўніцтве з Поштамі Аргентыны і Італіі выпусціць чатыры паштовыя маркі наміналам у 70 і 85 еўрацэнтаў, а такама 2 і 2,5 еўра з нагоды пачатку пантыфікату папы Францішка. На іх будуць змешчаны чатыры выявы новага Пантыфіка. Такі ж выгляд будуць мець маркі, якія з’явяцца ў Аргентыне. У сваю чаргу Пошта Італіі выпусціць паштовыя знакі толькі наміналам у 70 еўрацэнтаў, менавіта такі кошт мае тут звычайны ліст ці паштоўка. На марцы будзе змешчаны фотаздымак Святога Айца, які ўсміхаецца.

Нумізматычна-філатэлістычы аддзел ў сваім паведамленні адзначае, што выявы на марках перадаюць адносіны людзей да папы Францішка, які “заваяваў сваёй гісторыяй жыцця і некалькімі простымі словамі сэрцы ўсіх”.








All the contents on this site are copyrighted ©.