2013-04-16 16:59:42

Паўстаў ватыканскі фонд для абароны сям’і


RealAudioMP3 16 красавіка было абвешчана аб стварэнні новага ватыканскага фонду, які зоймецца абаронай сям’і. “Міжнарожны цэнт Сям’і з Назарэту” – так гучыць назва фонду – прадставіў у Ватыкане арцыбіскуп Вінчэнца Палія, старшыня Папскай рады па справах сям’і. Штаб-кватэра арганізацыі размесціцца непасрэдна ў Назарэце, яго дырэктарам прызначаны Сальваторэ Марцінэс, кіраўнік руху “Аднова ў Святым Духу”. Менавіта гэтай касцёльнай асацыяцыі даручана апека над Цэнтрам. У даследчыцкай і фармацыйнай працы фонда будзе звяртацца ўвага на ролю інстытута сям’і ў грамадстве, евангелізацыйную функцыю хрысціянскай сям’і, цэнтральную ролю Божага слова ў жыцці кожнай веруючай сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.