2013-04-16 12:49:55

Бэнэдыкта ХVI віншуюць з 86-м Днём нараджэння


RealAudioMP3 16 красавіка Бэнэдыкт ХVI адзначае 86-ы Дзень нараджэння. У летнюю рэзыдэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа, дзе цяпер прабывае папа на пенсіі, надыходзяць віншаванні не толькі ад кіраўнікоў дзяржаў і міжнародных арганізацый, але і простых людзей, якія адзначаюць яго намаганні па абароне беднякоў, ненароджаных дзяцей і ахвяр педафіліі. Падчас свайго пантыфікату, які пачаўся ў 2005 г., Бэнэдыкт ХVI здзейсніў 24 замежных падарожжы і больш за 30 у межах Італіі. Быў нястомным крытыкам дыктатуры рэлятывізму і прыхільнікам дыялогу з усімі, у тым ліку і няверуючымі. Знаходзячыся на Пасадзе св. Пятра, Бэнэдыкт ХVI напісаў тры энцыклікі: “Deus Caritas est”, “Spe Salvi” і “Caritas in Veritate”, і трылогію “Езус з Назарэта”.

Адзначыць разам з братам яго Дзень нараджэння ў Кастэль Гандольфа прыбыў кс. прэлат Георг Ратцынгер.








All the contents on this site are copyrighted ©.