2013-04-14 15:29:40

Францішак працягвае “размаўляць” праз “Твітэр”


RealAudioMP3 14 красавіка папа Францішак працягнуў камунікацыю са сваімі прыхільнікамі ў сацыяльнай сетцы “Твітэр”. Святы Айцец змясціў тут два кароткія паведамленні, адказваючы на пытанне, як па сапраўднаму абвяшчаць Хрыста і аддаваць пашану Богу. “Давайце не будзем забывацца: не можна абвяшчаць Евангелля Езуса без канкрэтнага сведчання жыцця”, - напісаў у першым паведамленні Пантыфік. Каля 6 млн. асоб на дадзены момант зарэгістравалася на твітэр-канале Святога Айца. Гэта амаль ў два разы больш, чым было, калі папа Францішак “пераняў” профіль @Pontifex у Бэнэдыкта XVI амаль месяц таму. Кароткія паведамленні тут з’яўляюцца на 9 мовах. Да гэтага моманту найбольш чытаным застаецца ангельскамоўны акаунт, але у апошні час усё большую папулярнасць набірае іспанская версія, што многія звязваюць з паходжаннем Папы з іспанамоўнай краіны.

“Адараваць Бога, значыць вычыцца быць з Ім, пазбаўляючыся ад нашых схаваных ідалаў і ставячы Яго ў цэнтры нашага жыцця”, - напісаў Папа сёння ў сваім другім твіце.







All the contents on this site are copyrighted ©.