2013-04-13 13:26:30

Створана кардынальская дарадчая група пры Пантыфіку


RealAudioMP3 13 красавіка Дзяржаўны Сакратарыят Апостальскай Сталіцы паінфармаваў аб сварэнні спецыяльнай кардынальскай дарадчай групы пры Пантыфіку. У паведамленні Дзяржсакратарыяту гаворыцца, што яе стварэнне стала вынікам кансультацый падчас генеральных кангрэгацый у перыяд “sede vacante”, дзе была выказана ўпэўненасць, што стварэнне такой групы ў значнай ступені дапамагло б Пантыфіку ў кіраванні Касцёлам і паспрыяла падрыхтоўцы праекту змен у Апостальскай канстытуцыі “Pastor Bonus”, якая рэгулюе працу Рымскай Курыі.

Дзяржсакратарыят паведаміў, што ў групу ўвайшлі 8 кардыналаў: кіраўнік Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, кардынал Джузэпэ Бэртэла; арцыбіскуп Санц’яга-дэ-Чылі на пенсіі, кардынал Франсіска Хаўер Эрасурыс Осса; арцыбіскуп Бамбею, кардынал Асвальда Грасіас; арцыбіскуп Мюнхенска- Фрайзінгскі, кардынал Рэйнхард Маркс; арцыбіскуп Кіншасы, кардынал Ларан Мансэнгва Пасінья; арцыбіскуп Бостана, кардынал Шон Патрык О’Мэлі; арцыбіскуп Сіднэя, кардынал Джордж Пэл і арцыбіскуп Тэгусігальпа, кардынал Оскар Андрэс Радрыгес Марадзьяга. Біскупу Альбана Марчэла Сэмерара даручана функцыя сакратара групы.

Першую нараду група правядзе 1-3 кастрычніка 2013 г. Папа Францішак знаходзіцца ў кантакце з вышэйузгаданымі кардыналамі, паведаміў Дзяржсакратарыят Святога Пасаду.







All the contents on this site are copyrighted ©.