2013-04-13 10:32:05

Новы сакратар ватыканскай дыкастэрыі: законнікі павінны вяртацца да сваёй тоеснасці


RealAudioMP3 Законнікі павінны зноў і зноў вяртацца да сваёй тоеснасці. Толькі ў гэтым выпадку будуць як св. Францішак сведкамі Хрыста для Касцёла і ў Касцёле, - заявіў арцыбіскуп Хасэ Радрыгес Карбала, новы сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Былы генерал францішканскага ордэна падзяліўся сваім бачаннем абнаўлення рэлігійнага жыцця з Ватыканскім радыё. “Кансэкраванае жыццё, - сказаў арцыбіскуп - павінна ўсцяж вяртацца да сваёй ідэнтычнасці, вяртацца, а не перагледаць яе. Вяртацца, каб прысвойваць яе сабе зноў і зноў нанова. Мы законнікі павінны служыць Касцёлу, жыць з Касцёлам, але заўсёды як законнікі. Гэта адзіны спосаб, якім мы можам дапамагчы іншым. Таму мы павінны быць верныя нашай ідэнтычнасці. І такім чынам мы будзем таксама вернымі Хрысту, Які паклікаў нас, і таксама сучаснаму чалавеку, да чаго заклікаў нас ІІ Ватыканскі Сабор”, - заявіў новы сакратар Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця.

Святы Айцец 6 красавіка прызначыў а. Хасэ Радрыгес Карбала, генерала Ордэна францішканаў, новым сакратаром ватыканскай дыкастэрыі. Гэта першае прызначэнне, якое папа Францішак зрабіў у Рымскай курыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.