2013-04-12 15:30:03

Святы Айцец: ісці за Хрыстом з настойлівасцю і без трыумфалізма


RealAudioMP3 “Ісці за Хрыстом трэба з настойлівасцю і без трыумфалізма”, - адзначыў папа Францішак падчас св. Імшы ў Доме св. Марты раніцай 12 красавіка. Паводле Святога Айца, калі Бог дакранаецца да сэрца чалавека і даруе яму сваю ласку, не здзяйсняе магічнага цуду, які ажыццяўляцца ў адзін момант. “Бог нас збаўляе на працягу часу”, - сказаў Папа. “Пан не паводзіць сябе як фея з чароўнай палачкай, але наадварот, даруе ласку і кажа, як і казаў усім каго аздараўліваў: “Ідзі”, - сказаў Пантыфік і дадаў, што гэты заклік актуальны для кожнага верніка. “Ён таксама кажа да нас: “Ідзіце па сваім жыцці і давайце сведчанне ўсяму, што Пан робіць з вамі”, - сказаў Святы Айцец. У літургіі прынялі ўдзел супрацоўнікі Ватыканскага выдавецтва, на чале з яго дырэктарам кс. Джузэппэ Коста, а таксама работнікі ватыканскай аптэкі і парфумерных аддзелаў. Францішак адзначыў, што ў хрысціянскім жыцці існуе “вялікая спакуса” трыумфалізма, які паходзіць не ад Бога. “Пан прыйшоў на Зямлю пакорна: пражыў каля 30 гадоў, рос як нармальнае дзіця, меў выпрабаванне працай, а таксама крыжам. Затым, напрыканцы, уваскрос”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што хрысціянскае жыццё павінна характарызавацца “нармальнасцю”, у якой трэба штодзённа жыць з Хрыстом. “Ласка, аб якой мы павінны прасіць, гэта настойлівасць: быць настойлівымі ў наследванні Пана да канца, ва ўсе дні, і каб Бог нас збавіў ад трыумфалісцкіх фантазій”, - заклікаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.