2013-04-12 13:21:54

Папа падзякаваў за працу супрацоўнікам Дзяржсакратарыяту


RealAudioMP3 12 красавіка Святы Айцец наведаў сядзібу Дзяржсакратарыяту, каб падзякаваць яго супрацоўнікам за працу і дапамогу. Папу прывітаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ, які назваў установу “вялікай сям’ёй яго бліжэйшых супрацоўнікаў” і “сапраўдным саркатарыятам Папы”. Францішак адзначыў, што ведае пра многія гадзіны працы, якія на працягу апошняга месяцу ахвяравалі супрацоўнікі ўстановы. “Вы працавалі ад сэрца, а гэта аплочваецца толькі “вялікім дзякуй”, але таксама ад сэрца”, - сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў, што за аказанае служэнне хоцеў падзякаваць асабіста кожнаму супрацоўніку Дзяржсакратарыята і таму вырашыў прыбыць сюды. Папа Францішак удзяліў прысутным апостальскае благаслаўленне.








All the contents on this site are copyrighted ©.