2013-04-11 11:07:23

Святы Пасад умацоўвае намаганні ў сферы прадухілення адмывання грошай


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца працягвае дыялог з Камітэтам Савета Еўропы па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма “Moneyval”. 9 красавіка было вырашана, што наступную справаздачу аб кроках, зробленых Святым Пасадам і Ватыканам у гэтай сферы, Камітэт прадставіць у снежні 2013 г. Акрамя таго, “Moneyval” прыняў прапанову Апостальскай Сталіцы, каб наступная справаздача ўключала ў сябе не толькі “бягучыя рэкамендацыі”, але і “ключавыя”. Дзякуючы гэтаму Святы Пасад хоча прадставіць поўную панараму мераў, прадпрынятых на працягу апошняга года, з мэтай умацавання сваёй дзенасці ў сферы прадухілення адмывання грошай і фінансавання тэрарызма. Мінулую справаздачу аб сітуацыі ў ватыканскіх фінансавых стуктурах “Moneyval” прадставіў у ліпені 2012 г. Паводле звычайных працэдур кожная краіна абавязана прадставіць у гэту арганізацыю справаздачу, якая абмяжоўваецца толькі “бягучымі рэкамендацыямі”. У гэтым кантэксце жаданне Апостальскай Сталіцы, прадставіць справаздачу з “ключавымі рэкамендацыямі”, пацвярджае яе намер працягваць канструктыўны дыялог з “Moneyval” і ўмацоўваць сістэму барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма.








All the contents on this site are copyrighted ©.