2013-04-11 13:26:46

Папа да бедных: я ў вашым распараджэнні


RealAudioMP3 “Дзякую за ваш жэст блізкасці і любові. (...) Дзякую таксама, што моліцеся за мяне і прашу працягваць малітву, у якой маю вялікую патрэбу”, - напісаў папа Францішак у лісце на адрас рымскай “Caritas”, яго цытуюць 11 красавіка італьянскія СМІ. Такім чынам Пантыфік адказаў на ліст ад хворых, бедных і бяздомных Вечнага гораду, які ўручыў Святому Айцу некаторы час таму дырэктар “Caritas” Рымскай дыяцэзіі кс. Энрыка Ферочы.

Святар прызнаўся, што сярод падапечных дабрачыннай арганізацыі вельмі горача абмяркоўваліся падзеі гэтай вясны – адстаўка Бэнэдыкта ХVІ, канклаў і выбар папы Францішка. Ён паведаміў, што ліст Святога Айца быў зачытаны бедным у сталоўках “Caritas” і быў прыняты з вялікім энтузіязмам. Асабліва горача быў успрыняты зварот Папы да рымскіх беднякоў: “я ў вашым распараджэнні”.








All the contents on this site are copyrighted ©.