11 красавіка папа
Францішак прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Мазамбіка Альберту Вакіна. Як паінфармавала
Зала Друку Апостальскай Сталіцы, падчас сардэчнай размовы палітык перадаў віншаванні
мазамбікцаў у адрас Папы ў сувязі з яго абраннем на Пасад св. Пятра. Пасля сустрэчы
са Святым Айцом афрыканскага палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ.
Падчас перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Мазамбікам,
якія былі ўмацаваны падпісаннем 7 снежня 2011 г. двухбаковых пагадненняў, ратыфікаваных
у мінулым годзе. Была звернута асабівая ўвага на ўклад Каталіцкага Касцёла ў справу
міра і развіцця ў краіне, праз яго адукацыйныя, дабрачынныя і медыцынскія праекты.
Размова ішла таксама пра некаторыя выклікі, якія стаяць перад Афрыкай.