2013-04-11 12:42:17

Кс. Ламбардзі абверг чуткі пра наяўнасць цяжкай хваробы ў Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI не пакутуе ад якой-кольвечы спецыфічнай хваробы, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі 10 красавіка іспанамоўнаму каталіцкаму парталу “ACI Prensa”. Такім чынам святар адказаў на паведамленні СМІ аб тым, што Пантыфік на пенсіі нібыта вельмі хворы. Урачы Бэнэдыкта XVI пацвердзілі, што ён не мае сур’ёзнай хваробы, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. Ён назваў такога роду паведамленні “глупствам”, і нічым не неабгрунтаванымі.

Асабіста кс. Ламбардзі лічыць, што падставай да плётак сталі апошнія здымкі Бэнэдыкта XVI. Але, як заўважыў святар, на іх бачна толькі стомленасць Папы на пенсіі, які меў вельмі насычаны пантыфікат, што і адлюстроўвае яго выгляд, пажылога чалавека пасля доўгай і цяжкай працы.







All the contents on this site are copyrighted ©.