2013-04-11 13:58:49

Кардынал Кох аб адносінах Каталіцкага Касцёла з пратэстантамі


RealAudioMP3 Карыднал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё расказаў аб стане кантактаў Каталіцкага Касцёла з пратэстантамі. Ён паінфармаваў, што Міжднародная камісія па тэалагічным дыялогу сумесна з Сусветнай лютэранскай федэрацыяй распрацавала спецыяльны дакумент пад назвай “From conflict to communion” (Ад канфлікту да адзінства) у якім называецца тое, што было асягнута паміж двума Цэрквамі на працягу апошніх 50-ці гадоў, прызнаецца ўзаемная віна і выказваецца надзея на лепшую будучыню.

Кардынал выказаўся таксама наконт рымскай сустрэчы на тэму пяцідзесятнікаў, якая праходзіла ў Вечным горадзе 9-11 красавіка. Ён нагадаў, што сёння гэтыя супольнасці займаюць другое пасля католікаў месца ў свеце па колькасці вернікаў. “Таму трэба казаць аб вялікім уплыве, які яны маюць у хрысціянстве. Для экуменізма, гэта зусім новая сітуацыя”, - адзначыў старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Іерарх лічыць, што трэба ўважліва назіраць за развіццём пяцідзесятнікаў у Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, Азіі і Еўропе, каб весці разважанне аб спосабах экуменічнага дыялогу з імі. Паводле яго, трэба задумацца, чаму вернікі пакідаюць Каталіцкі Касцёл і далучаюцца да гэтых груп. Адказу, на думку кардынала Коха, трэба шукаць у тэалагічным разважанні над роляй Святога Духа ў жыцці супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.